Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мяжу – без дазвольнага штампу


Кіраўнік Беларусі сёньня падпісаў указ аб спрашчэньні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь.


У ім гаворыцца, што ад 1 студзеня 2008 году адмяняецца дазвольны штамп у пашпарце для часовага выезду за мяжу.

Цяпер пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь зьяўляецца сапраўдным для часовых выездаў за мяжу без прастаўленьня ў ім адмысловай адзнакі.

Таксама зацьвярджаецца Палажэньне пра банк дадзеных аб грамадзянах РБ, права на выезд якіх з краіны часова абмежавана.

Паводле міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, у сьпіс асобаў, якім будзе часова забаронены выезд за межы краіны, будуць унесены каля 100 тысяч грамадзянаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG