Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Хведарук накіраваў заяву ў пракуратуру


Зьміцер Хведарук накіраваў заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску з просьбай правесьці праверку і ўзбудзіць крымінальную справу адносна супрацоўнікаў Палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня.


У заяве гаворыцца, што дзеяньні міліцыянтаў мелі супрацьпраўны характар. І ў іх выніку Зьміцер атрымаў фізычныя пашкоджаньні.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў пэрспэктывы гэтай справы:

“Пра пэрспэктывы казаць цяжка, бо мы дапамаглі напісаць ужо шмат скаргаў на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія перавышаюць службовыя паўнамоцтвы. Але крымінальныя справы не ўзбуджаліся. Але, я думаю, што гэту справу, безумоўна, трэба даводзіць да Генэральнай пракуратуры.

Мне падаецца, што ёсьць падставы меркаваць, што супрацоўнікі Палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня перавысілі свае паўнамоцтвы. Хаця б у той частцы, як напісана ў законе аб органах унутраных справаў, што супрацоўнікі міліцыі, калі прымяняюць фізычную сілу, павінны зрабіць як мага меней шкоды здароўю і маёмасьці грамадзянаў.

Па другое, яны павінны аказаць пасьля такога прымяненьня фізычнай сілы і спэцсродкаў неабходную мэдычную дапамогу. А што мы назіралі ў дадзеным выпадку, калі Хведарук згубіў прытомнасьць і ляжаў на асфальце? Замест таго, каб выклікаць “хуткую” дапамогу бравыя супрацоўнікі міліцыі тапталіся па ім ляжачым нагамі.

Я лічу, што пракуратура павінна даць належную ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў Палка міліцыі спэцпрызначэньня”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG