Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юрка Бакур да суду будзе на волі


У судзе Ленінскага раёну Берасьця адмовіліся разглядаць справу затрыманага Юркі Бакура.


Пікет ля ўнівэрсытэту
Актывіста дэмакратычнага руху затрымалі пасьля пікету студэнтаў, якія пратэставалі супраць скасаваньня льготаў.

Нагадаем, студэнты насупраць будынку Берасьцейскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту праколвалі балёнкі з надпісам “льготы”. Пад час акцыі раздавалі мінакам улёткі. Міліцыянты затрымалі Канстанціна Балагуру і Юрку Бакура.

Канстанцін Балагура будзе сьведкам у справе Юркі Бакура, на якога склалі пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі і за дробнае хуліганства.

У судзе міліцэйскія пратаколы разглядаць ня сталі, а накіравалі іх на дапрацоўку.
XS
SM
MD
LG