Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшаў Алесь Макаеў


З турмы на вуліцы Акрэсьціна на волю выйшаў адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.

Яго затрымалі прэвэнтыўна 10 сьнежня за некалькі гадзінаў да мітынгу прадпрымальнікаў супраць указу №760, які дазваляе наймаць на працу толькі сваякоў.

Паводле міліцыянтаў ён, нібыта, нецэнзурна лаяўся. У судзе Маскоўскага раёну Менску Алеся Макаева арыштавалі на 7 сутак.

У той дзень у судзе Цэнтральнага раёну арыштавалі яшчэ сямёх прадпрымальнікаў, якія выйшлі пратэставаць супраць указу №760. Алесь Макаеў не выключае, што яго неўзабаве затрымаюць і будуць судзіць паводле пратаколу, які склалі міліцыянты Ленінскага РУЎС за тыдзень да акцыі. Тады міліцыянты таксама вінавацілі прадпрымальніка ў нецэнзурнай лаянцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG