Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аглядальнік газэты “Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак падчас удзелу у перадачы “Экспэртыза Свабоды” паведаміла некаторыя сэнсацыйныя акалічнасьці перамоваў наконт цаны на газ



Манёнак:
“Толькі цяпер акрэсьліваюцца некаторыя дэталі таго пагадненьня, якое было падпісанае напрыканцы 2006 году паміж Беларусьсю і “Газпромам”. Паводле дамовы, у першым квартале 2008 кошт газу для Беларусі ня мусіць падвышацца больш чым на 19 працэнтаў. Гэта і здарылася. Таму пра нейкія падарункі для Беларусі казаць нельга.

Пра нейкія падарункі для Беларусі казаць нельга.

А ў астатні пэрыяд падвышэньне для Беларусі будзе паводле эўрапейскага кошту. І гэта будзе адпавядаць 67 працэнтаў ад сярэдняэўрапейскай цаны, як і прадугледжана ў дамове.

Тое, што ў першым квартале кошт будзе такім, пра гэта ня ведаў ніхто з журналістаў. Але пра гэта ведаў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, таму ён так упэўнена і казаў пра 119 даляраў. Я сама пра гэта даведалася з пэўнай крыніцы ва ўрадзе толькі сёньня. Беларускі бок моцна не задаволены вынікамі перамоваў, бо яны вялі размову, каб дабіцца перагляду самой формулы, бо прывязка да эўрапейкай цаны вельмі не задавальняе Менск.”

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG