Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

14 верасьня Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект аб бюджэце на 2008-ы год. Як будзе разьвівацца беларуская эканоміка паводле гэтага дакумэнту? На пытаньні Віталя Цыганкова адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук


Цыганкоў:
“Ці можна зрабіць нейкія высновы наконт асноўнай стратэгічнай накіраванасьці бюджэту? Як, паводле гэтага праекту, можа разьвівацца эканоміка Беларусі?”

Раманчук: “Згодна з праектам, эканоміка будзе расьці на 8,5 адсоткаў ВУП. Нам абяцаюць стабільнае разьвіцьцё. Не зьніжэньне сацыяльных стандартаў, што ў эканоміцы будзе ўсё добра. Але аб’ектыўныя паказьнікі гавораць, што ўсё ня так, як сьцьвярджае ўрад. Перш за ўсё, бюджэт заснаваны на тым, што дэвальвацыя рубля ў адносінах да даляру будзе ўсяго 3 працэнты ў год”.

Цыганкоў: “Я так разумею, вы ня верыце ў гэтую лічбу?”

калі не лічыць грошы ад продажу акцыяў “Белтрансгазу”, то акрамя гэтай сумы, паступленьні ад прыватызацыі складуць усяго 15 мільёнаў даляраў...
Раманчук
: “Я ня веру ў гэтую лічбу, бо, каб яна стала рэчаіснасьцю, трэба, каб Беларусь у наступным годзе атрымала 5 мільярдаў даляраў зьнешніх крэдытаў. Яшчэ адна лічба, якая вельмі ўразіла – калі не лічыць грошы, якія Беларусь атрымае ад продажу акцыяў “Белтрансгазу”, то акрамя гэтай сумы, паступленьні ад прыватызацыі складуць усяго 15 мільёнаў даляраў. Такім чынам, словы і абяцанкі, што ў наступным годзе нешта пачнуць прадаваць – яны не прысутнічаюць у бюджэце. Альбо пачнуць ўсё ж прадаваць, але ўрад і бюджэт гэтыя грошы не ўбачыць – альбо ўвогуле нічога ня будуць прадаваць”.

Цыганкоў: “Якой заплянаваная цана на газ у гэтым бюджэце? Якое плянуюцца падвышэньне даходаў насельніцтва?”
Раманчук: “Цана за газ, пад якую лічылі бюджэт, складае 128 даляраў. Калі будзе больш, тады бюджэт можа будзе з першага кварталу карэктаваць – для гэтага ўпершыню ў праект закону ўнесена фраза, што ўрад мае права ўносіць карэкціроўкі, але ня больш чым раз у квартал.

Калі казаць пра рэальныя даходы, то тэмпы росту іх зьнізіліся да 5 працэнтаў. Гэта значна менш, чым сёлета (каля 10 працэнтаў), і сярэднік паказьнік за апошнія 5 гадоў (17 працэнтаў). Урад бачыць, што грошай няма.
Падвышэньне для бюджэтнікаў прадугледжанае 7-9 працэнтаў, але ў далярах гэта будзе складаць 330 даляраў – гэта амаль тое самае, што сёньня ў сярэднім па краіне.

І яшчэ адна важная лічба. Ліміт зьнешняга доўгу сёлета быў прадугледжаны 2 мільярды даляраў. А ў новым праекце ён павялічаны ў тры разы і складае 6 мільярдаў даляраў. Урад зьбіраецца актыўна пазычаць грошы, але канцэпцыі, куды іх траціць, ён ня мае”
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG