Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Макоўская скончыла Лінгвістычны ўнівэрсытэт і Акадэмію кіраваньня пры Савеце міністраў (цяпер – пры прэзыдэнце РБ), на трэцім зьезьдзе ў 2001 годзе абрана на пасаду старшыні рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, пераабраная на наступным зьезьдзе ў 2005-ым.


У “Бацькаўшчыну” Алена прыйшла па абвестцы ў газэце, калі шукала працу пасьля ўнівэрсытэту. Працавала ў камэрцыйным аддзеле, які забясьпечваў стварэньне матэрыяльнай базы арганізацыі, затым у сумесным прадпрыемстве, якое злучала прадпрымальнікаў зь беларускай дыяспарай. Ад 1997 году загадвала арганізацыйна-юрыдычным аддзелам у створаным пад эгідай аб’яднаньня ” Фондзе “Крыжа Эўфрасіньні Полацкай”. Перад чарговым зьездам ЗБС стала яго выканаўчым дырэктарам, а апошнія шэсьць гадоў узначальвае “Бацькаўшчыну”.

Вось кароткае інтэрвію з чарговым грамадзкім рэдактарам тыдня:

– Беларуская эміграцыя сёньня – гэта адзін, два, тры мільёны?

– Паводле ацэнак навукоўцаў – два з паловай мільёна. Хоць беларускіх эмігрантаў можа быць і больш за пяць мільёнаў. Аднак беларуская дыяспара – гэта людзі, якія ўсьведамляюць сябе беларусамі. Таму беларуская эміграцыя прысутнічае ў 70 краінах сьвету, а дыяспара – у 25.

– То бок ідзе скарачэньне беларускай прысутнасьці ў сьвеце?

Так.

– “Бацькаўшчыне” хутка 17 гадоў – ці дамагліся вы прыняцьця прававой базы адносна беларускіх эмігрантаў, як тое ёсьць у суседзяў?

– Праекты адпаведнай праграмы і закону па ранейшаму, як кажуць бюракраты, “на стадыі дапрацоўкі”.

– Ці валодае ўрад сытуацыяй, якая складваецца на сёньня ў беларускім замежжы?

– Адпаведных навуковых цэнтраў у Беларусі няма. А вось нашыя суседзі разумеюць усю важнасьць кантактаваньня са сваімі суайчыньнікамі за мяжой, таму справа там пастаўлена на зусім іншы ўзровень.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG