Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі ў Дзень салідарнасьці


У 20:00 ля будынку кляштару бэрнардзінаў сабралася некалькі чалавек.

Менавіта ў гэтыя дні ў моладзевых актывістаў пачалася сэсія. Бальшыня зь іх навучаецца ў Эўрапейскім гуманітарных унівэрсытэце ў Вільні, а таксама ў Польшчы і ва Ўкраіне.

Асноўная колькасьць удзельнікаў акцыі ў Дзень салідарнасьці – гэта моладзь.

У Жодзіне, Барысаве, Салігорску і Мазыры таксама адбыліся акцыі салідарнасьці.

У Навагрудку міліцыянты затрымалі 9 чалавек. Трое зь іх – непаўналетнія. Іх зьнялі на відэа, забралі ўлёткі і партрэты палітвязьняў. Усіх затрыманых пазьней адпусьцілі.

У Салігорску, Жодзіне, Барысаве, Мазыры моладзь расклеіла ў людных месцах партрэты палітвязьняў.

У Салігорску на плошчы Леніна запалілі сьвечкі.

У Менску ля будынку Галоўнага паштампу і ў мікрараён Ўручча адбыліся кароткатэрміновыя акцыі

Удзельнікі – сябры назарэгістраванай арганізацыі Малады фронт.

На станцыях мэтро расклеілі партрэты палітвязьняў. Супрацоўнікі лінейнага адзьдзелу міліцыі хутка зьнялі партрэты.

Ніводнага ўдзельніка акцыі не ўдалося затрымаць.

XS
SM
MD
LG