Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 15 сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правялі флэш-моб на Галоўным паштампе Менску і ў адной зь філіяў «Беларусбанку».


Удзельнікі акцыі перавялі на рахунак менскай гарадзкой міліціі болей за 210 тысячаў рублёў, якія паводле намесьніка старшыні партыі Ігара Рынкевіча, «былі павешаныя» на Аляксандра Казуліна.





І.Рынкевіч нагадаў, што Казуліна зьвінавацілі ў тым, што 25 сакавіка 2006 году ён нібыта разьбіў відэкамэру міліцыэйскаму апэратару. Паводле выраку суду, былы кандыдат на прэзыдэнта мусіў кампэнсаваць страты.

«Такім чынам, зараз у Казуліна няма ніякіх запазычаначьцяў перад дзяржаваў паводле прысуду», - падсумаваў Ігар Рнукевіч.

Флэш-моб адбыўся ў межах акцыі “Дзень салідарнасьці”, якая праводзіцца штомесяц 16 чысла.

XS
SM
MD
LG