Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: ператрус у кватэры Ўладзімера Кацоры


Сёньня ў Гомелі мясцовае ўпраўленьне КДБ працягвала ператрусы на кватэрах актывістаў ды іх сваякоў.


Зранку супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры намесьніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі АГП, кардынатара руху “За Свабоду!” Ўладзімера Кацоры.

Паводле словаў палітыка, сканфісканы невялікія наклады малафарматных газэтаў “Свабода”, “Калінка”, некалькі ўлётак у абарону маладога актывіста Зьмітра Дашкевіча, плякат “Дзе Захаранка?”, а таксама дзелавыя паперы з асабістай тэчкі.

Затым супрацоўнікі КДБ павезьлі Ўладзімера Кацору ў вёску Шарпілаўка Гомельскага раёну, каб зрабіць ператрус у хаце цешчы апазіцыйнага актывіста.

Ператрусы зьвязаны з распаўсюдам у Гомелі ўлётак пра замоўлены на 16 сьнежня мітынг супраць адмены льготаў, дазвол на які гарадзкі выканаўчы камітэт ня даў. КДБ шукае ўлёткі й капіявальную тэхніку.
XS
SM
MD
LG