Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьмітра Хведарука хочуць выпісаць са шпіталя


Зьміцер Хведарук

Зьміцер Хведарук

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” могуць выпісаць са шпіталя цягам сутак. Пра гэта Зьмітру і ягонай маці паведамілі мэдыкі аддзяленьня спалучальных траўмаў 9-га клінічнага шпіталя.

Мэдыкі папрасілі мяне зьняць, як яны выказаліся, палітычную атрыбутыку — банданку “Малады фронт”. Я адмовіўся зрабіць гэта, і тады яны мне сказалі, што ніякіх сымптомаў хваробы ў мяне няма

“Мэдыкі папрасілі мяне зьняць, як яны выказаліся, палітычную атрыбутыку — банданку “Малады фронт” і невялічкую паперку “Свабоду Зьмітру Дашкевічу!” Я адмовіўся зрабіць гэта, і тады яны мне сказалі, што ніякіх сымптомаў хваробы ў мяне няма, усё нармальна, стан стабілізаваўся... Сказалі, што мне трэба нават сёньня выпісвацца. Пасьля маёй адмовы мне прапанавалі зрабіць пракол сьпіннога мозгу. Пакуль лекары яшчэ не прыходзілі, як абяцалі”? – паведаміў Зьміцер Хведарук.

Паводле заканадаўства, чым даўжэй пацярпелы прабудзе ў шпіталі, тым больш жорсткія меры пакараньня могуць пагражаць абвінавачанаму.

Дзярждэпартамэнт ЗША, палітыкі, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі асудзілі зьбіцьцё Зьмітра Хведарука і жорсткі разгон акцыі. У шпіталі хлопца наведалі прадстаўнікі амбасады ЗША і краінаў Эўразьвязу.

Нагадаем: 12 сьнежня “хуткая” прывезла Зьмітра Хведарука ў шпіталь з Купалаўскага сквэру, дзе яго зьбілі міліцыянты падчас разгону дэманстрацыі “За незалежнасьць”, прымеркаванай да прыезду расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Спэцназаўцы павалілі хлопца на прыступкі і штурхалі яго нагамі.

Мэдыкі зафіксавалі пабоі і чэрапна-мазгавую траўму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG