Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ніхто з простых людзей ня верыць у нашу незалежнасьць”


Агляд тэлефанаваньняў на Свабоду за 14 сьнежня.


Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым.

Мы ўводзім прыз — падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”.

Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.

Ніякага канстытуцыйнага акту! Ніякай “саюзнай дзяржавы” не павінна быць!



Афіцыйны візыт Уладзімера Пуціна ў Беларусь — адна з галоўных тэмаў абмеркаваньня ў слухачоў Свабоды.

Спадар: “Хачу выказаць абурэньне прыездам у Менск Пуціна. Ніякага канстытуцыйнага акту! Ніякай “саюзнай дзяржавы” не павінна быць!”

Спадар: “Я прашу і малю Госпада Бога, каб дачакаўся, як рухне і разваліцца дыктатарскі рэжым і над вольнай, свабоднай, дэмакратычнай Беларусьсю залунае бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”.

Мікалай: “Грош цана заявам беларускіх уладаў, што ўлада рупіцца пра незалежнасьць Беларусі, калі зьбіваюць да паўсьмерці дэманстрантаў за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Зьбіцьцё Зьмітра Хведарука легла агіднай плямай на аўтарытэт усёй беларускай улады”.

Ларыса, Менск: “Ужо ніхто з простых людзей ня верыць у нашу незалежнасьць, таму на Кастрычніцкай плошчы было толькі 100 чалавек у мільённым горадзе, і тых пабілі”.

Спадар: “Пуцін прыляцеў у Менск, бо ён асабліва жадае патаптаць беларускае свабоднае грамадзтва, таксама памахаць дубінкамі на пару з падонкамі-спэцназаўцамі па галовах беларусаў. Бо ягоная Расея займае другое месца паводле колькасьці ўцекачоў у Эўразьвяз”.

Спадар: “Дык што гэта — барын Пуцін прыяжджае купіць у пана Лукашэнкі 9,5 мільёнаў халопаў?”

На пытаньне адказвае палітоляг Уладзімер Роўда:

“На вялікі жаль, я падзяляю гэтае меркаваньне. Гэты прэзыдэнт вельмі залежыць ад падтрымкі Расеі. І да тае пары, пакуль так будзе заставацца, будзе існаваць пагроза сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі”.
Якая з краінаў больш свабодная: наша Беларусь ці Злучаныя Штаты Амэрыкі?

Працягваем праграму пытаньнем пра свабоду ў Беларусі ад слухачкі, якая не называе свайго імя:

Спадарыня: “Паважанае Радыё Свабода, вельмі прашу вас гучна адказаць мне на такое пытаньне. Якая з краінаў больш свабодная: наша Беларусь ці Злучаныя Штаты Амэрыкі? Справа вось у чым. Калі я пазнаёмілася з маладым амэрыканцам, то ён ужо двойчы змог прыехаць безь ніякіх праблемаў да мяне ў госьці. Мне ж амэрыканская амбасада двойчы адмаўляла. І, здаецца, будзе адмаўляць і далей, без аніякіх на тое прычынаў”.

Адказвае праваабаронца і юрыст Валянцін Стэфановіч:

“Дык амэрыканцы ж не эмігруюць масава ў Беларусь, таму гэты малады чалавек і мае магчымасьць прыехаць сюды. Але калі б ён займаўся нейкімі грамадзкімі альбо палітычнымі справамі, то, думаю, быў бы ў сьпісе неўязных, як і грамадзяне шмат якіх іншых краін. Калі б Беларусь была краінай свабоднай, то мы ўступілі б у Эўразьвяз і нам візы ўвогуле былі б не патрэбныя”.

Наступнае выказваньне — камэнтар да выказваньняў іншых слухачоў у праграме “Званкі на Свабоду”:

Аляксандр Анатолевіч Яцкевіч, Віцебск: “Я ўжо чую другога слухача, якому вельмі хочацца вывезьці некага на выспу адсюль, зь Беларусі. Даражэнькія мае, вярніце вы спачатку тых, якіх за славянінам Сталіным вывезьлі разам. Вы адным мірам мазаныя. Гэта адно. Другое. Вось ад славянаў аддзяліць дурняў і нягоднікаў — гэта быў бы вялікі крок наперад і для ўкраінцаў, і для расейцаў, і для беларусаў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG