Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Францыі супраць візыту Пуціна


Сёньня прадстаўнік Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня ў Францыі Павал Хівук перадаў ад імя арганізацыі ў амбасаду Беларусі ў Парыжы ліст з пратэстам супраць прыезду ў Беларусь Уладзімера Пуціна і зьвязаных з гэтай падзеяй разгонаў акцыяў паратэсту ў Менску і Берасьці.


У пэтыцыі ўтрымліваецца патрабаваньне неадкладна вызваліць берасьцейскіх актывістаў дэмакратычнага руху і пакараць вінаватых у жорсткім разгоне акцыі пратэсту ў Менску.

Спадар Хівук, разам з сябрамі раздаў таксама ў сталіцы Францыі ўлёткі з інфармацыяй пра палітыку Расеі ў дачыненьні да Беларусі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG