Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цэнтральных вуліцах Менску – сотні супрацоўнікі спэцслужбаў і міліцыі ў цывільным.


У сувязі з візытам прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск прымаюцца надзвычайныя захады бясьпекі. Уздоўж цэнтральных праспэктаў шмат міліцыянтаў, салдатаў унутраных войскаў, спэцназаўцаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным.

А палове на дзевятую раніцы ад парку Чалюскінцаў групамі па некалькі дзесяткаў чалавек ішлі людзі ў цёмнай спартовай вопратцы. Тут жа салдаты ўнутраных войскаў.

У дварах дамоў на праспэкце Незалежнасьці паўсюль супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным, як беларускія, так і расейскія.

Абвешчана пра тое, што ад 10 да 18 гадзіны рух машынаў па шэрагу цэнтральных вуліцаў будзе часова абмежаваны.

Праехаць нельга будзе па Менскай кальцавой дарозе на ўчастку ад Даўгінаўскага тракту да вуліцы Ціміразева, па праспэкту Пераможцаў, па праспэкту Незалежнасьці на ўчастку ад вуліцы Гарадзкі Вал у накірунку да Нацыянальнага аэрапорту “Менск”

А таксама па вуліцах Энгельса, Леніна. Захарава, Кісялёва, Гарадзкі Вал, Раманаўская Слабада, па вуліцы Кальварыйскай і Клары Цэткін, паведамляе Дзяржаўтаінспэкцыя.

Для вітаньня расейскага прэзыдэнта на плошчу Перамогі прывялі студэнтаў, рабочых менскіх заводаў, навучэнцаў каледжаў, Акадэміі міліцыі ды іншых арганізацый.

На плошчу іх прапускалі паводле адмысловых сьпісаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG