Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст Маладога фронту Зьміцер Хведарук выказаў меркаваньне, што ягонае зьбіцьцё зьвязанае з паездкай у ЗША і сустрэчай з прэзыдэнтам Бушам.


Праз некалькі гадзінаў пасьля ўчорашняга разгону ў Менску акцыі ў абарону незалежнасьці дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з асуджэньнем брутальных дзеяньняў беларускіх уладаў, асобна было адзначана зьбіцьцё моладзевага актывіста Зьміцера Хведарука, які на мінулым тыдні ў складзе дэлегацыі беларускай апазыцыі быў у ЗША.

Сёньня пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст'юарт асудзіла ўчорашнія дзеяньні беларускіх уладаў, яна выказала намер дамагацца сустрэчы са Зьміцерам Хведаруком, які зараз знаходзіцца ў шпіталі. Сам Зьміцер у інтэрвію Свабодзе выказаў падзяку Злучаным Штатам за падтрымку і выказаў меркаваньне, што ягонае ўчорашняе зьбіцьцё было пэўным чынам зьвязанае з ягонай паездкай у Злучаныя Штаты:



"Мяркую, што ўчорашняе маё зьбіцьцё было зьвязанае з паездкай у Амэрыку. Шмат што пра гэта сьведчыць. Мяне спэцыяльна высунулі за кардон АМАПу і там ўжо, менавіта па-за ім, адсунуўшы ад дэманстрантаў, зьбівалі, паваліўшы на зямлю. А потым кінулі назад са словамі кшталту: "Забірайце свайго, ён у Амэрыку добра зьездзіў".

Я ўдзячны сябрам са Злучаных Штатаў, якія ўсталі на маю абарону, якія асудзілі ўчорашнія дзеяньні рэжыму. Я быў не адзін пацярпелы, яшчэ аднаму хлопцу, Зьміцеру, паламалі нагу, дзяўчыне Паліне зламалі палец, шмат хто з гузакамі прыйшоў са ўчорашняй акцыі. Мяне даставілі ў шпіталь, я толькі сёньня пачаў размаўляць нармальна".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG