Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэтаў асудзілі за хуліганства


Алеся Туровіча і Сяржука Мінскевіча пакаралі трыма суткамі арышту, Зьміцера Вішнёва - штрафам у 5 базавых велічыняў.

Мы проста сядзелі на лаве і размаўлялі па-беларуску, і гэта не спадабалася міліцыянтам

“Сяброў ужо павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна”, – паведаміў “Свабодзе” Зьміцер Вішнёў.

13-га сьнежня ў Цэнтральным судзе Менска былі разгледжаныя адміністрацыйныя справы Алеся Туровіча, Сяржука Мінскевіча і Зьмітра Вішнёва.

Паэтаў затрымалі 12-га сьнежня ў раёне Кастрычніцкай плошчы нібыта за хуліганства.

“Мы проста сядзелі на лаве і размаўлялі па-беларуску, і гэта не спадабалася міліцыянтам”, – заявілі літаратары ў судзе.

Увечары 12-га сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Менска праходзіла несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь!” Некаторыя ўдзельнікі акцыі былі жорстка зьбітыя. Моладзевы актывіст Зьміцер Хведарук патрапіў у шпіталь.

XS
SM
MD
LG