Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнку прыйдзецца выконваць патрабаваньні Эўразьвязу”


Russia -- Stationary phone set . Moscow - 23mar2007
Russia -- Stationary phone set . Moscow - 23mar2007

Агляд тэлефанаваньняў на Свабоду за 13 сьнежня, чацьвер.


Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым.

Мы ўводзім прыз — падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”.

Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.


У Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь”. Актывісты палітычных партыяў, моладзевых арганізацыяў пратэставалі супраць візыту ў Менск расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Супрацоўнікі сілавых структураў жорстка разагналі акцыю пратэсту, шмат каго з удзельнікаў зьбілі. Камэнтары слухачоў на гэтую тэму:

Спадар: “Можа, паспрабаваць падараваць местачковым спэцназаўцам баксёрскія “грушы”, і тады нарэшце яны адчэпяцца ад простых людзей з вуліц Менску?”

Спадар: “Ужо прывезьлі даляры гэтыя адшчапенцы з Амэрыкі. Глядзіце, Пуцін прыедзе ў Беларусь, дык мітынгі будуць ладзіць! Два славянскія народы хочуць пасварыць. Што гэта такое?! Што ж вы робіце?! Апамятайцеся! Лукашэнка (калі б ён толькі чуў маю думку), трэба гнаць іх усіх зь Беларусі! Дэмакратыя? Хапае ў нас дэмакратыі. Трэба толькі працаваць і працаваць”.

Павел Васілевіч: “Радыё Свабода! Пытаньне вам і Пуціну. Чаму ён прызямліўся на Беларусі без запрашэньня?”

На пытаньне адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч:

“На гэтае пытаньне амаль няма адказу. Бо ўсе ведаюць, які характар маюць асабістыя адносіны паміж Пуціным і Лукашэнкам, а таксама наколькі заблытаныя адносіны паміж нашымі дзяржавамі. Таму гэты візыт сапраўды выклікае падазрэньне. Тым больш, калі грамадзтва не кантралюе дзяржаўныя рашэньні і ніяк на іх не ўплывае, то нічога добрага такія візыты беларускаму народу прынесьці ня могуць”.

Банкі Латвіі і Эстоніі замарозілі рахункі дзяржаўнага канцэрну “Белнафтахім”. Такія захады — працяг адпаведнага рашэньня адміністрацыі прэзыдэнта ЗША. Выказваньне слухача:

Спадар: “Каб зьняць амэрыканскія перашкоды “Белнафтахіму,” Лукашэнку прыйдзецца выконваць патрабаваньні Эўразьвязу. Як той казаў, ня кіем, дык палкаю”.

Працягваем праграму наступнымі пытаньнямі:

Анатоль Пац, пэнсіянэр, вэтэран працы: “Мяне цікавяць некалькі пытаньняў. Дзе знайсьці юрыдычную дапамогу ў грамадзянскай справе аб парушэньнях правоў чалавека, бо пэнсіянэру вельмі дорага наняць адваката? Другое пытаньне. Навошта нам “саюзная дзяржава”? Трэцяе пытаньне. Ці зьяўляецца Рэспубліка Беларусь рэспублікай? Чацьвёртае пытаньне. Пад Баранавічамі, як вядома, разьмешчана радыёлякацыйная станцыя, якая праглядае Заходнюю Эўропу да Афрыкі. Усе маўчаць. А вось пра амэрыканскую станцыю ў Чэхіі ці Польшчы — лямант. А дзе ж элемэнтарнае сумленьне?”

Адказвае праваабаронца і грамадзкі дзеяч Алесь Бяляцкі:

“Што тычыцца дапамогі ў грамадзянскай справе, то калі гэта набыцьцё нейкіх рэчаў, дык варта зьвяртацца ў Таварыства аховы правоў спажыўцоў. Калі гаворка ідзе пра іншыя парушэньні, то ў праваабарончыя грамадзкія арганізацыі, найперш у Беларускі Хэльсынскі камітэт. Наконт саюзнай дзяржавы — усё больш людзей разумее, што лепш сябраваць і мець уласную краіну. Наконт рэспублікі — паводле Канстытуцыі Беларусь зьяўляецца такой. Але толькі актыўнасьць грамадзян і іхняя грамадзянская пазыцыя можа напоўніць гэтыя словы рэальным зьместам. І рашэньне пра мэтазгоднасьць знаходжаньня ў Беларусі расейскага вайсковага аб’екту павінен прыняць незалежны парлямэнт, а не такі, які ёсьць сёньня”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG