Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЦРУ зьнішчыла запісы допытаў


Кіраўнік ЦРУ Майкл Гайдэн выступіў перад сэнацкай камісіяй у справе зьнішчэньня відэастужак з запісам допытаў людзей, западозраных у тэрарызьме.

Гэта выклікала падазрэньні, што сьледчыя маглі скарыстоўваць падчас допытаў катаваньні ды іншыя метады забароненыя і Жэнэўскай канвэнцыяй і амэрыканскімі законамі.
Былы агент ЦРУ прызнаў, што прынамсі у адным выпадку сябра Аль-Кайды хутка пачаў супрацоўнічаць са сьледчымі пасьля таго, як быў паддадзены метаду допыту вядомаму як “waterboarding”. "Waterboarding" быў ужываны ўжо ў XIX стагодзьдзі падчас амэрыканска-гішпанскай вайны а затым у Віетнаме. Пры гэтым вязьня кладуць на лаўку, прывязваюць рукі і ногі, галаву накрываюць цэлафанам і паліваюць вадою. Вязень пачынае душыцца і вырывацца адчуваючы, што топіцца. Ён вытрымлівае такое мучэньне максімум паўхвіліны. Атмасфэру вакол гэтага мэтаду допыту падагрэў віцэ-прэзыдэнт ЗША Дык Чэйні, які сказаў, што “не думае, каб паліваньне вадою магло быць формай катаваньня”.
Жорсткія метады допыту вязьняў сталі прадметам ажыўленых дэбатаў адразу пасьля скандалу вакол зьдзеку зь вязьняў у ірацкай турме Абу Грэйб ў красавіку 2004 году. Усьлед за тэлеканалам ABC, амэрыканская прэса абвінаваціла прэзыдэнта Джорджа Буша у тым, што той заплюшчвае вочы на незаконныя метады абыходжаньня з затрыманымі. Затое крытыкі жорскага абыходжаньня з затрыманымі даказваюць, што катаваньні ня толькі незаконныя але і неэфэктыўныя. Гэтак у прыватнасьці лічыць Джэймс Карафана з Фонду Гэрытэдж.
“Ці можна скарыстаць жорсткі метад допыту і атрымаць патрэбныя паказаньні? Адказ: так. Ці можна зрабіць гэтак жа і атрымаць непраўдзівы адказ. Таксама так. Дык у чым эфэктыўнасьць такога мэтаду? Шчыра кажучы, з навуковага пункту погляду мы гэтага ня ведаем. Ёсьць мноства самых розных меркаваньняў, але няма навуковага пацьверджаньня эфэктыўнасьці катаваньняў, бо не праводзіліся такія экспэрымэнты”.
Джэймс Карафана лічыць "waterboarding" неэфэктыўным і недапушчальным, але прызнае, што жорсткае запалохваньне вязьняў у некаторых выпадках можа даць сьледчым пажаданыя вынікі.
Затое Том Маліноўскі з арганізацыі HumanRightsWatch выступае супраць любога абыходжаньня з людзьмі, якое супярэчыць Жэнэўскай Канвэнцыі. Ён лічыць, што выконваючы палажэньні Канвэнцыі, ЗША дзейнічаюць у інтарэсе сваіх уласных вайскоўцаў, калі тыя трапяць у палон, бо захопнікі абыходзяцца зь імі лепей, чым зь іншымі вязьнямі.
ЦРУ прызнала, што зьнішчыла дзьве касэты з запісам допытаў, але з ведама адпаведных кангрэсмэнаў, але паказаньні дырэктара ЦРУ Гайдэна у Кангрэсе павінны выясьніць-хто канкрэтна адказны за зьнішчэньне відэастужак і ці сапраўды гэта адбылося гэта з ведама Кангрэсу. Мяркуецца, што акрамя новых публічных дэбатаў, якія паказаньні выклічуць, паводзіны ЦРУ могуць у будучыні зьмяніць абыходжаньне ЗША з затрыманымі.
XS
SM
MD
LG