Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" 11 сьнежня



Наведнікі парталу tut.by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Уладзімера Пуціна ўзначаліць урад Расейскай Фэдэрацыі, якое будзе сфармавана па выбарах новага прэзыдэнта.

ErmIg <>: “А гэта трэба Пуціну? Бо тады па ідэі трэба будзе адказваць за вынікі работы ўраду».

*martini*: “Самае вясёлае, што пры такім раскладзе Расея+Беларусь+Прэзыдэнт Мядзьведзеў+Прэм'ер Пуцін Лукашэнку зусім месца не застаецца. Паедзе назад у Шклоў. Або яшчэ лепш – зробяць крайнім і накіруюць у Гаагу».

Карыстальнікі Жывога журналу абмяркоўваюць пачатак тэставага вяшчаньня тэлеканалу «БелСат». Блогерша filosofinja filosofinja.livejournal.com адзначыла: “БЕЛСАТу, канешне, яшчэ чагосьці не хапае. Напэўна, поўнага этэру, больш прафэсійнай агучкі. Цікава, для фільмаў яны запрашалі прафэсійных актораў ці зноў атрымалася, як ў сп. Франака "зь міру па нітцы"? Зрэшты, я й гэтым задаволена. Нават нейкі гонар адчула... так узрадвалася сэрца маё, што вось ужо пра праблемы нашыя й па тэлеку кажуць і, што істотна, паказваюць!»

Блогер fon-schtirliz ва занатаваў: «Зайздросьце мне! Я сёньня глядзела «БелСат»! Нечым БТ нагадвае, але па-нашаму. Учора былі да прыкладу «Аб'ектыў» (кароткі агляд навін), «Саша і Сірожа» (абрагочашся пра школу), «Рэпарцёр» (ціпа «Панарамы», толькі ня брыдкай), сэрыял нейкі па-беларуску і міні-канцэрт (4-5 кліпаў беларускіх выканаўцаў)».

Ананім адказвае: «Большасьць людзей чакае інтэрнэт-вяшчаньня, таму што спадарожнік — гэта толькі ўвечары пару гадзін, ня болей. А вось калі ў сеціве зьявіцца, тады можна на працы глядзець з добрым настроем. Я жыву ў Кіеве... Наконт інтэрнэту — ня ведаю, як сёньня ў Беларусі, а вось у Кіеве інэт такі, што ого-го, што на працы, што дома. Я дома тэлевізар гляджу ў сеціве».

У суполцы “Неафіцыйны клюб «Дапамога» community.livejournal.com/minsk_help карыстальніца fanatka_st зьмясьціла сьпіс навагодніх падарункаў, якія пажадалі атрымаць пацыенты, што знаходзяцца на лячэньні ў дзіцячым анкалягічным цэнтры ў Бараўлянах. Блогерша toma-lisitskaya, якая каардынуе дапамогу гэтаму цэнтру, ва ўласным дзёньніку toma-lisitskaya.livejournal.com дадаткова нагадвае: “24 сьнежня на навагоднім канцэрце нам спатрэбіцца дапамога "транспартнага цэху". 3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га і ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў (па аднаму Дзеду на кожнае аддзяленьне, апранем каардынатараў) і Дзед Мароз прафэсійны, які здолее са сцэны павіншаваць дзяцей, пабавіцца зь імі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG