Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Баршчэўскі і В.Вячорка пішуць да А.Радзькова


Старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі і ягоны намесьнік Вінцук Вячорка заявілі, што накіруюць ліст міністру адукацыі Аляксандру Радзькову. У ім будуць закранутыя два пытаньні.

Першае тычыцца, паводле спадара Баршчэўскага, развалу адукацыі, прынамсі на ўзроўні сярэдняй:

“Я памятаю, як да нас прыходзілі таленавітыя абітурыенты кшталту Алеся Міхалевіча ў 90-ыя гады. І цяпер прыходзяць людзі, маючы дзевяткі па гісторыі Беларусі ў пасьведчаньні, якія нават ня маюць уяўленьня ў якім стагодзьдзі была заключана Люблінская ўнія ці нават адбылося паўстаньне Касьцюшкі”.

Другое пытаньне тычыцца выключэньня з унівэрсытэтаў, рэпрэсій супраць студэнцтва:

“Канечне, у нас умовы ня роўныя. Мы можам, як кажуць, і на нарах апынуцца, калі спадар Радзькоў не захоча гэтай сустрэчы. У яго ёсьць магчымасьць паўплываць на гэтыя рэчы. Але гэта сур’ёзныя пытаньні, тым болей, што ён кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня, якое больш на паперы існуе. У нас яно рэальнае грамадзкае аб’яднаньне, адно з самых вялікіх у Беларусі. Як кіраўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў мы хацелі б сустрэцца”.
"Як кіраўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў мы хацелі б сустрэцца”

Вінцук Вячорка нагадаў, што спадар Радзькоў падчас абраньня на пасаду старшыні “Белай Русі” заявіў пра гатоўнасьць размаўляць на розныя тэмы з дэмакратычнымі лідэрамі:
“Для нас абсалютна ясна, што размаўляць на агульнапалітычныя тэмы для імітацыі нейкага дыялёгу бессэнсоўна. Трэба гаварыць на вельмі канкрэтныя тэмы. Зважаючы на канкрэтную дзяржаўную пасаду спадара Радзькова, мы хацелі гэтую тэматыку адразу звузіць. І пабачым, якая будзе яго рэакцыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG