Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына адкрывае дыпмісію ў Менску


Сёньняшні дзень стаў першым поўным працоўным днём для часовага паверанага ў справах Вугоршчыны ў Беларусі Ласла Дароцы, які 10 сьнежня прыбыў у Менск. Такім чынам, Вугоршчына адкрывае ў Беларусі дыпляматычную місію.

Дагэтуль у Беларусі быў акрэдытаваны па сумяшчальніцтву амбасадар Вугоршчыны ў Расейскай Фэдэрацыі. А беларусам, якія зьбіраліся з’езьдзіць у Вугоршчыну, даводзілася атрымліваць візы ў Маскве.

Часовы павераны пакуль зоймецца вырашэньнем арганізацыйных пытаньняў, сярод якіх галоўным выглядае пошук будынку для разьмяшчэньня дыпляматычнай місіі. Затым чакаецца, што яе ўзначаліць дыплямат у рангу амбасадара.

Што тычыцца Беларусі, дык яна прадстаўленая ў Будапэшце амбасадай, якую ачольвае Алена Купчына.
XS
SM
MD
LG