Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Свабодны тэатар” аддаў прэмію на “контракультуру”



Прэмія Францускай рэспублікі ў галіне правоў чалавека “Свабода-Роўнасьць- Братэрства” складае 75 тысяч эўра. Прэміяй за 2007 год былі ўганараваны пяць намінантаў, у тым ліку драматург Мікалай Халезін і журналістка Натальля Каляда са “Свабоднага тэатру” зь Беларусі. “Сваю частку прэміі, 15 тысяч эўра, мы саступаем на разьвіцьцё контракультуры ў Беларусі”, — заявіў пасьля ўручэньня прэміі ў Парыжы драматург Мікалай Халезін. Каму дакладна пойдуць гэтыя грошы?
Мікалай Халезін кажа: “Я маю на ўвазе забароненых музыкаў, літаратараў, якія ня могуць друкавацца з палітычных матываў, мастакоў, якім не даюць пляцовак для выставак, актораў, якія ня могуць працаваць”.
Разьмеркаваньнем перададзеных грошай будуць займацца адпаведныя фонды, патлумачыў “Свабодзе” Мікалай Халезін.
XS
SM
MD
LG