Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Начальнік упраўленьня Міністэрства эканомікі Беларусі Раман Шырма: кошты газу будуць абмяркоўвацца на паседжаньні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Паседжаньне пройдзе ў Менску, але дакладнай даты сустрэчы пакуль невядома. Ясна толькі, што яна мае адбыцца ў трэцяй дэкадзе сьнежня.

Спадар Шырма таксама дадаў, што перамовы, якія адбываюцца цяпер паміж адпаведнымі міністэрствамі Расеі і Беларусі тычацца толькі аб'ёмаў пастаўкі расейскіх энэргарэсурсаў у Беларусь. А ў праекце прагнозу асноўных парамэтраў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2008 год прадугледжана некалькі варыянтаў кошту энэрганосьбітаў.

XS
SM
MD
LG