Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрымалі камуніста, які раскідваў улёткі пра Мілінкевіча


Радыё Свабода, Гомель Сёньня ў Гомелі апоўдні міліцыяй быў затрыманы актывіст Партыі Камуністаў Беларускай Анатоль Ільінчык.

Актывіст быў затрыманы, калі ён у шматпавярховых дамах на вуліцы Малайчука раскладваў ў паштовыя скрыні газэту “Товарищ” і ўлёткі пра Кангрэс дэмакратычных сілаў і адзінага кандыдата ад аб''яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Мілінкевіча.

У пастарунку спадара Ільінчыка трымалі больш за тры гадзіны. У яго сканфіскавалі каля дзесятка ўлётак і ўзялі тлумачэньні. Газэту “Товарищ” камуністу вярнулі. Асабліва міліцыянтаў цікавіла тое, чаму паводле выходных дадзеных, улёткі надрукаваны ў суседняй Расеі.

Міліцыянты папярэдзілі Анатоль Ільінчыка – адміністрацыйная справа супраць яго будзе перададзена ў адпаведную камісію адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомеля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG