Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каляды і Новы год у Вільні (фотарэпатраж)


Тацяна Поклад, Вільня; фота Валеры Руселік, Вільня Сёлетнія сьвяты ў Вільні адметныя ня толькі традыцыйным для эўрапейскіх краінаў сьвяточным гандлем, але і большай увагай да хрысьціянскага каляднага настрою і старых звычаяў. На Катэдральным пляцы пад адкрытым небам побач з сучаснымі атракцыёнамі ўсталяваная батлейка.



Ялінкі і батлейкі ёсьць і ва ўсіх касьцёлах Вільні, у Вострай Браме калядныя ўпрыгожваньні месьцяцца звонку.



Найбольшая гарадзкая елка сёлета створаная паводле экалягічных патрабаваньняў – на адмысловым каркасе ўмацаваныя жывыя сапраўдныя яловыя галінкі, якія былі сабраныя паводле плянавай ачысткі лесу. Яліна зробленая такім чынам, што можна зайсьці ва ўнутраную яе частку, падняцца па прыступках і “адчуць сэрца Калядаў”, як цьвердзяць арганізатары.



Праўда, літоўскія эколягі і сёлета маюць супраць чаго пратэставаць – найперш іх кампаніі былі скіраваныя супраць жорсткага абыходжаньня з жывымі карпамі, бязь якіх у Вільні не абыходзяцца многія калядныя сталы.

Сёлета на многіх вокнах у Вільні цягам васьмі вечароў, пачынаючы ад каляднага, запальваюцца мэноры – бо ў гэтым годзе адзін з самых вясёлых габрэйскіх сьвятаў Ханука супадае з Калядамі. У Вільні прынята запальваць мэнору – сямісьвечнік – на Каляды ня толькі ў габрэйскіх дамах.

Цэлыя вуліцы ў старым горадзе абралі сёлета для сьвяточнай аздобы вітрынаў і фасадаў традыцыйна зробленыя ўпрыгожваньні, напрыклад, з саломкі.



Што да сьвяточных пакупак, то сёлета, паводле апытаньняў, большасьць жыхароў Літвы плянуюць выдаткаваць на калядныя закупы – падарункі, пачастункі і забавы, – ня больш як 100 даляраў, і толькі 15% апытаных сказалі, што плянуюць на сьвяты большыя выдаткі, чым летась. Цягам калядных распродажаў зьніжкі на розныя тавары складаюць да 50-70%, вялікія гандлёвыя сеткі крамаў ладзяць шматлікія сьвяточныя акцыі, каб заахвоціць пакупнікоў.



Вострая Брама ў ноч на Каляды:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG