Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзіць плот пад Новы год


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Гарадзіць плот пад Новы год беларусам перашкаджае тутэйшы клімат: рукі калеюць, дый сьнегу па калена. Гэтай справай лепш займацца ўвесну ці ўлетку. Everything is good in its season – усё добра ў пару, – кажуць у такіх выпадках ангельцы; visam savs laiks – усяму свой час, – канстатуюць латышы; rób wszystko w swoim czasie – гукаюць ўсьлед ім палякі.

Прымаўкі – вэрбальнае выяўленьне здаровага клёку, а яго ў рэальным жыцьці якраз і бракуе. Вось у тых жа ангельцаў, латышоў ды палякаў пры канцы сьнежня пачаліся калядныя ды навагоднія вакацыі. У нас жа пад самы Новы год пачалася перадвыбарчая кампанія. Прычым яе арганізатары голасна заявілі, што больш прыдатнай пары для такога мерапрыемства не знайсьці. Мелі, відаць, наўвеце, што Дзед Мароз разам зь мехам падарункаў мусіць прыхапіць і жмутак падпісных лістоў за кандыдатаў у прэзыдэнты: зайшоў у хату павіншаваць дзяцей, а за адным махам уплішчыў бацькам ліст для подпісу. Адпаведна, у залежнасьці ад таго, за каго будуць зьбірацца подпісы, вестуна Новага году будзе суправаджаць альбо Сьнягурка зь зялёнай касой, альбо спэцапэратар з кінакамэрай. Так што гарадзіць плот пад Новы год – справа хаця й няўдзячная, але ў шэрагу выпадкаў патрэбная. Адно што, загарадзіўшыся, даводзіцца з мужчынскай трывогай падумаць: “Ці будзе стаяць?”

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG