Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М.Аўтуховіч выпісаны з шпіталя


Радыё Свабода Мікалай Аўтуховіч сёньня перабраўся са шпіталю дахаты, дзе будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам да суду, дата якога пакуль не прызначана.

Ён адчувае сябе няблага і працягвае выходзіць з галадоўкі. Нагадаем, ваўкавыскі прадпрымальнік адмаўляўся ад ежы 74 дні. У Ваўкавыскім раённым шпіталі ён знаходзіўся два дні, туды яго даставілі зь Менску з рэспубліканскага турэмнага шпіталя пасьля таго, як яму зьмянілі меру стрыманьня і вызвалілі з-пад варты.

Паводле ўмоваў хатняга арышту, Мікалаю Аўтуховічу абмежавалі кантакты, забаранілі выходзіць з дому, тэлефанаваць, за ім усталявана назіраньне.
XS
SM
MD
LG