Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відаць пана па халявах


Эдвард Зайкоўскі, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Да нашага часу захавалася і зрэдку ўжываецца старадаўняя прыказка відаць пана па халявах.

Паходзіць яна яшчэ з часу Рэчы Паспалітай, калі боты былі штодзённым абуткам людзей высокага саслоўя. Зразумела, што кожны магнат ці шляхціч насіў такія боты, якія яму дазваляла маёмаснае становішча. Хто быў багацейшы, насіў боты з больш дарагой скуры, напрыклад, з саф’яну. Яшчэ ў XVIII стагодзьдзі, як падаюць мэмуарысты, боты шыліся трох колераў: чорныя, чырвоныя і жоўтыя. Які-небудзь селянін або небагаты месьціч, што абуваў боты адно ў сьвяты і змазваў іх дзёгцем, мог дазволіць сабе боты толькі чорнага колеру, шляхта ж насіла “каляровыя”. У той час як боты ў сялянаў былі досыць простыя кроем, шляхецкія боты нярэдка мелі такія халявы, якія ззаду рабіліся карацейшыя і закрывалі толькі лытку, а сьпераду больш доўгія і даходзілі да паловы калена. Паводле якасьці, колеру скуры ботаў і па фасоне халяваў можна было дастаткова дакладна вызначыць сацыяльнае і маёмаснае становішча таго, хто тыя боты насіў.

Таму, маючы на ўвазе, што па адной нейкай прыкмеце можна з ходу ацаніць статус чалавека, і сталі казаць: відаць пана па халявах.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
XS
SM
MD
LG