Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэлы дзень касіў сена, а за вечар каза зьела


Эдвард Зайкоўскі, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Калі хочуць падкрэсьліць нязначны плён нейкай працы, то кажуць: цэлы дзень касіў сена, а за вечар каза зьела. Бо вядома, што каза, у параўнаньні з каровай, сена, як і іншага корму, спажывае ў колькі разоў менш, і для нарыхтоўкі запасаў для яе не патрабуецца вялікіх намаганьняў. Таму можна толькі ўявіць, колькі за дзень было накошана той травы ці сена, калі яго за вечар зьела нават каза.

Гэта нагадвае старадаўнюю байку пра мужыка, які наняўся да пана касіць. Цэлы дзень мужык завіхаўся з касой на дзірване, а пад вечар прыйшоў пан, глянуў, што там трава надта рэдкая і невысокая, ды кажа:

– Ведаеш, Базыль, замест платы забірай ты ўсё накошанае сабе.

Мужык у адказ стаў прасіцца:

– Паночку, няўжо я за дзень так мала зарабіў?

Карацей кажучы, плён працы касца аказаўся нявартым затрачаных намаганьняў і часу.

Таму, калі хочуць сказаць, што нейчыя намаганьні далі зусім мізэрны вынік, несувымерны з патрачанай энэргіяй, то іранізуюць:

– Цэлы дзень касіў сена, а за вечар каза зьела.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG