Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Патупа: “Я прадбачу наступ на дробны бізнэс”


Радыё Свабода Якія падзеі 2005 году былі найбольш значнымі ў жыцьці краіны? Якія пэрспэктывы чакаюць Беларусь у бліжэйшай будучыні? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа.

(Патупа: ) “Па-першае, на жаль, было нейкае замацаваньне тэндэнцыяў дзейнага рэжыму. Відавочным стала вырашэньне праблемы трэцяга тэрміну, былі пэўныя дзеяньні супраць грамадзкасьці наагул, трэцяга сэктару ў першую чаргу. Гэта праблема, бо кантроль за дзеяньнямі ўлады, на жаль, паменшыўся”.

(Карэспандэнт: ) “Якія падзеі вам запомніліся найбольш?”

(Патупа: ) “Папраўкі ў Крымінальным кодэксе, захады супраць тых, хто мае крытычны погляд на беларускую сытуацыю. Нейкія тэндэнцыі рэнацыяналізацыі, бо дзяржава бярэ пад кантроль усе прыбытковыя галіны бізнэсу. Наступ на дробны бізнэс”.

(Карэспандэнт: ) “Чаго вы чакаеце ад наступнага году? Як падзеі могуць разьвівацца надалей?”

(Патупа: ) “На жаль, калі экстрапаляваць тэндэнцыі, якія мы бачылі сёлета, бо будуць больш жорсткія пазыцыі дзяржавы, якая будзе адстойваць тую прэзыдэнцкую структуру, што стварылася і ўзмацняецца. Будуць праблемы і ў стасунках з заходнімі краінамі, будуць праблемы ўнутры краіны, бо паслабляецца кантроль. Будуць праблемы ў прыватнага бізнэсу. Я прадбачу наступ на дробны бізнэс, на гэтак званых індывідуальных прадпрымальнікаў, гэта відавочна. Ну і, магчыма, тэндэнцыі рэнацыяналізацыі ў сфэры карпаратыўнага бізнэсу”.
XS
SM
MD
LG