Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарнобыльскі ліквідатар працягвае галадоўку


Гомель, Радыё Свабода Сёньня чарнобыльскі ліквідатар, інвалід II групы Васіль Сіліверст з Калінкавічаў, які ў гэтыя дні галадае ў мясцовай паліклініцы, даслаў тэрміновую тэлеграму на адрас новага міністра аховы здароўя Віктара Рудэнкі.

Ён паведаміў, што пасьля 6-месячнага ўдзелу ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы хварэе ўжо цягам многіх гадоў (204 месяцы). Зь іх 39 месяцаў рэспубліканскі экспэртны савет не зьвязвае ягоныя хваробы ды інваліднасьць са службай ды працай у Чарнобылі.

Нічога не зьмянілася ў лёсе інваліда нават пасьля звароту да віцэ-прэм’ера Уладзімера Сямашкі. “Калі скончацца мае мучэньні”? – пытаецца чарнобыльскі ліквідатар.

Галадоўку Васіль Сіліверст трымае з 16 сьнежня. Увесну ў знак пратэсту ён галадаваў 25 дзён.
XS
SM
MD
LG