Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За каго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта паставяць подпіс менчукі?


Альгерд Невяроўскі, Менск 29 сьнежня ў Беларусі распачаўся збор подпісаў выбаршчыкаў за кандыдатаў на прэзыдэнта. Ці ведаюць людзі імёны васьмі прэтэндэнтаў? За каго гатовыя паставіць свой подпіс? Гэтыя пытаньні людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Сёньня пачаўся збор подпісаў выбаршчыкаў за кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Ці ведаеце вы імёны прэтэндэнтаў і за каго аддасьцё свой подпіс?”

(Хлопец: ) “Мы неяк і ня ведаем. За Лукашэнку відаць прыйдзецца галасаваць”.

(Спадар: ) “Я ня ўсіх ведаю. Ведаю, што іх 7 ці 8 чалавек, а прозьвішчы я ня ведаю. Ведаю, што ад апазыцыі такі з бародкай. А за каго аддам подпіс ня ведаю”.

(Хлопец: ) “Ня ведаем прэтэндэнтаў таму й ня можам аддаць за кагосьці свой голас”.

(Спадарыня: ) “Чытала пра прэтэндэнтаў, але голас аддам за дзеючага прэзыдэнта. Лічу, што ў краіне дастаткова стабільнае становішча ў параўнаньні з нашымі суседзямі. Грэх наракаць”.

(Спадар: ) “Трэба пашкадаваць “бацьку”. Няхай ён адпачне, а прэзыдэнтам будзе іншы”.

(Спадар: ) “Ведаю, што 8 чалавек – дзеючы прэзыдэнт, Зянон Пазьняк, Гайдукевіч ды іншыя”.

(Спадар: ) “Ведаю ўсіх, а за каго я яшчэ ня вызначыўся”.

(Спадарыня: ) “Я ня ведаю іншых прэтэндэнтаў акрамя Аляксандра Лукашэнкі”.

(Спадар: ) “Я ўсіх імёнаў ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Ведаю і свой подпіс аддам за таго, хто працуе. За Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча”.

(Хлопец: ) “Нікога ня ведаю”.

(Спадар: ) “Дакладна ня ведаю, але за “бацьку” аддам голас. Добра ўсё, падабаецца”.

(Спадар: ) “Свой подпіс я пакуль ня ведаю за каго аддам”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю, нават не задумвалася над гэтым. Ведаю толькі аднаго кандыдата – дзеючага прэзыдэнта”.

(Хлопец: ) “Імёнаў прэтэндэнтаў ня ведаю”.

(Дзяўчына: ) “Я яшчэ нічога ня ведаю, але я за тое каб адбыліся перамены”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG