Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Галоўным крытэрыем для абраньня прэзыдэнта Беларусі павінна быць выдатнае веданьне беларускай мовы".


RFL/RL Водгукі слухачоў – 29 сьнежня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў

(Спадар:) “Галоўным крытэрыем для абраньня прэзыдэнта Беларусі павінна быць выдатнае веданьне беларускай мовы. Ні Лукашэнка, ні Гайдукевіч ня ведаюць нацыянальнай беларускай мовы, размаўляюць на чужой расейскай мове. Я заклікаю, каб Лукашэнка і Гайдукевіч зьнялі свае кандыдатуры. А калі яны ня здымуць свае кандыдатуры, то я заклікаю ўсіх выбаршчыкаў Беларусі галасаваць супраць гэтых чужамоўцаў. Беларусь і так ужо аганьбаваная перад усім сьветам тым, што прэзыдэнт не гаворыць на нацыянальнай беларускай мове. Хопіць!”

(Спадар:) “Беларускім тэлебачаньнем вядзецца абалваньваньне тэлегледача. Шырока выкарыстоўваюцца камуністы з розных краінаў, якія паліваюць брудам апазыцыю на Беларусі. Але гісторыя сьведчыць, што такую прапаганду вялі ў Савецкім Саюзе, які нарэшце разваліўся праз 70 год сам сабой. Развал СССР зацьвердзілі Вярхоўны Савет Расеі – гэта тысяча дэпутатаў, зацьвердзіў Вярхоўны Савет Украіны – гэта 500 дэпутатаў, зацьвердзіў Вярхоўны Савет Беларусі – а гэта 300 дэпутатаў. Гэта факт, і схаваць яго немагчыма! Гістарычная праўда на баку апазыцыі, якая існуе ў неверагодна цяжкіх умовах. Кожны сумленны чалавек падтрымлівае апазыцыю”.

(Алесь Харытон, Краснае:) “Вітаю вас, шаноўныя! Вялікае дзякуй за тое віншаваньне, якое я атрымаў ад вас. Мяне гэта вельмі ўзрушыла. Я крытычна стаўлюся да сябе і зразумеў, што гэта ня столькі адзнака вашай павагі за мой нейкі ўклад, унёсак у вашую працу, але проста гэта вашая вялікая-вялкая ўважлівасьць. Дзякуй вам за гэта.

Я віншую вас з надыходзячым Новым годам! Зычу, каб ён быў да вас, як заўсёды упартым, як заўсёды плённым! Каб у вас было здароўе для гэтай упартай працы! Посьпехаў вам ва ўсім!”

(Спадар:) “Дзіўна чуць цынічныя заявы ад Лукашэнкі: “Усё роўна прагаласуеце за мяне, дзе вы падзенецеся”. Увесь час рваўся да ўлады, кіруе рэспублікай, ня маючы на гэта маральнага права, да свайго дэпутацтва за зьбіваньне рабочага саўгасу на яго была заведзеная крымінальная справа. Ніводнага абяцаньня, якія даваў, ня выканаў! Беларусь з-за яго стылю кіраўніцтва ў поўнай міжнароднай ізаляцыі!”
XS
SM
MD
LG