Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пройдзе прэзэнтацыя праграмы Мілінкевіча


Уладзімер Глод, Менск Сёньня а 12-й гадзіне ў Менску мае адбыцца прэзэнтацыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцьця Беларусі, якая падрыхтаваная для кандыдата ў прэзыдэнты, абранага на Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Формай прэзэнтацыі стане круглы стол з удзелам вялікай групы навукоўцаў ды практыкаў гэтай сфэры.

"Беларусь стала краінай для намэнклятуры і бюракратыі. Валавы ўнутраны прадукт расьце, але прыбыткі асядаюць у кішэнях бізнэсоўцаў і чыноўнікаў, якія набліжаныя да ўлады... За хлусьню даюць прэміі і новыя пасады. Гэта несправядлівая і амаральная палітыка, якая не мае будучыні" -- адзначаецца ў прадмове да праекту праграмы.
XS
SM
MD
LG