Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Зімоўскага вярнулі на БТ?


Радыё Свабода (Карбалевіч: ) "Асоба Аляксандра Зімоўскага ўсім добра вядомая. Менавіта зь яго пачалося новае беларускае тэлебачаньне эпохі Лукашэнкі ў самым горшым сэнсе гэтага слова. Гэтае такое тэлебачаньне, дзе дубовая прапаганда выцясьняе інфармацыю. Дзе стала магчыма ў дачыненьні да палітычных апанэнтаў выкарыстоўваць самыя грубыя прыёмы: абразу, хамства і іншае. Чаго можна чакаць ад прызначэньня Аляксандра Зімоўскага старшынём Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі?"

Сваё меркаваньне выказвае тэлежурналіст Леанід Міндлін:

(Міндлін: ) “Калі гаварыць пра інфармацыйныя і палітычныя праграмы на беларускіх тэлеканалах, то гэта ня мас-мэдыі. Гэта сродак масавай прапаганды. Цяпер наконт Зімоўскага. Я б не прымітызаваў гэтага чалавека. Гэта не вульгарны прапагандыст. Ён за некалькі гадоў вырас як прафэсіянал. Спачатку ён прыйшоў на тэлебачаньне, ня маючы ніякага прафэсійнага досьведу, меў толькі крыху журналісцкага досьведу працы ў “Национальнай экономической газете”. Цяпер ён валодае тэхналёгіямі, асновамі тэлевізійнай журналістыкі, мае сваю пазыцыю, служыць ня толькі за грошы, але і зь перакананьняў. Таму Лукашэнка і адзначыў падчас прызначэньня, што гэта ягоныя хлопцы, вырасьлі на яго вачах. Мне здаецца, што гэтыя прызначэньні, магчыма, самыя эфэктыўныя за апошні час сярод топ-мэнэджэраў, якія працуюць на Лукашэнку”. (Чытаць увесь тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды")
XS
SM
MD
LG