Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першы сатэліт эўрапейскай сыстэмы “Галілео” выйшаў на арбіту


Радыё Свабода Першы спадарожнік эўрапейскай сыстэмы глябальнага пазыцыянаваньня “Галілео” вагай 600 кіляграмаў і кодавай назвай “Giove-A” быў выведзены на арбіту з дапамогай расейскай ракеты тыпу “Саюз” з касмадрому ў Байкануры (Казахстан).

Адзін з кіраўнікоў праекту Сільвэн Лода заявіў пасьля запуску:

(Лода: ) “Было б цяжка ўявіць больш пасьпяховы пачатак праграмы. Спадарожнік выведзены на патрэбную арбіту, і мы ўжо атрымліваем ад яго сыгнал. Гэта цудоўна, і мы жадалі б, каб праграма Галілео і надалей разьвівалася гэтак жа пасьпяхова”.

Арганізатары запуску мяркуюць, што з 2010 году эўрапейская сыстэма “Галілео” будзе канкураваць з амэрыканскай сыстэмай глябальнага пазыцыянаваньня GPS (Global Positioning System).

Праграма будзе каштаваць 4.27 мільярды даляраў. Да 2008 году на арбіту будуць выведзеныя 30 спадарожнікаў. Гэта дазволіць Эўропе мець уласную сыстэму зямной навігацыі і зьменшыць залежнасьць ад сыстэмы GPS, якая кантралюецца ваеннымі сіламі ЗША.
XS
SM
MD
LG