Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тры дні да новага году Расея і Ўкраіна ня маюць згоды па цане на газ


Радыё Свабода Расея і Ўкраіна ня могуць знайсьці кампрамісу ў канфлікце вакол паставак газу. Сёньняшняя сустрэча ў Маскве паміж міністрам прамысловасьці і энэргетыкі Расеі Віктарам Хрыстэнкам і ягоным украінскім калегам Іванам Плачковым вынікаў не прынесла.

Перамовы з удзелам прадстаўнікоў “Газпрому” і “Нафтагазу” будуць працягнутыя ў чацьвер. Кіраўнік ураду Ўкраіны Юры Еханураў лічыць непрымальнай прапанаваную “Газпромам” цану – 230 даляраў за тысячу кубамэтраў газу – і абвінавачвае Расею ў эканамічным ціску на Ўкраіну.

Нагадаем, Беларусь будзе атрымліваць газ па цане 47 даляраў за тысячу кубамэтраў, амаль у чатыры разы таньней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG