Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Усё больш грамадзян Беларусі хочуць зьехаць у Ізраіль


Радыё Свабода У параўнаньні зь іншымі постсавецкімі краінамі колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія жадаюць зьехаць у Ізраіль на пастаяннае месца жыхарства, зусім не зьмяншаецца, а наадварот павялічваецца, перадае інфармацыйная агенцыя “Jewish Telegraphic Agency”.

JTA называе дзьве постсавецкія краіны, дзе сёлета назіралася пазытыўная дынаміка іміграцыі ў Ізраіль. Гэта – Расея і Беларусь.

Калі колькасьць расейскіх імігрантаў у параўнаньні з 2004 вырасла неістотна, то ў Беларусі яна павялічылася больш як на чвэрць – 26 %.

У той жа час колькасьць імігрантаў у Ізраіль з Украіны, наадварот, зьменшылася на 24 %, імігрантаў з Каўказа і Сярэдняй Азіі паменела на 13 %, з Малдовы – на 8 %.

Паводле JTA, агульная іміграцыя ў Ізраіль з былых краінаў СССР сёлета скарацілася на 10 % і склала 9 тысячаў 124 чалавекі.
XS
SM
MD
LG