Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць справядлівымі выбары, калі ў выбарчых камісіях няма апазыцыі


Радыё Свабода, Гомель “Ці могуць выбары быць сумленнымі, калі ў выбарчых камісіях няма прадстаўнікоў апазыцыі?” Гэтае пытаньне на вуліцах Гомелю задаваў людзям наш карэспандэнт.

(Спадарыня: ) “Канечне, ня могуць быць сумленнымі. Гэта ня выбары, а пародыя на выбары”.

(Спадарыня: ) “Ведаеце, я не адкажу на гэтае пытаньне. Я не магу адказаць”.

(Спадар: ) “Зразумела, што не, не, яшчэ раз не. Прадстаўнікі ўлады — яны за сябе і будуць галасаваць. Колькі трэба, столькі і напішуць. Праблема толькі ў тым, каб старанныя чыноўнікі не напісалі болей за 100 адсоткаў”.

(Студэнт: ) “Не, ня могуць быць сумленнымі, калі няма апазыцыі”.

(Спадар: ) “Ня хочацца і казаць — усё даўно расьпісана. Так яно і будзе”.

(Спадарыня: ) “Ведаеце, мы палітыкай не займаемся”.

(Спадар: ) “Наўрад ці выбары будуць адкрытыя і сумленныя. Улада працуе на так званую “элегантную перамогу” Лукашэнкі”.

(Хлапец: ) “Я, напрыклад, ня бачу ніводнага кандыдата ад апазыцыі. Ну, каб у друку ён быў, каб па тэлевізары паказвалі”.

(Спадарыня: ) “Нічога цікавага я не скажу. Ад нашага меркаваньня, на жаль, мала што залежыць”.

(Спадар: ) “Абсалютна ня могуць быць сумленнымі. Усё даўно пралічана, як мне падаецца. Усё расьпісана, бюлетэні складзеныя, графы запоўненыя. Пераможца чакае свайго часу. Вы ведаеце, хто”.

(Хлапец: ) “Я думаю, што ня могуць быць сумленнымі”.

(Пэнсіянэрка: ) “Як гэта не ўключаюць? Усіх уключаюць у камісіі пагалоўна. Я ня веру, што не ўключаюць”.

(Пэнсіянэрка: ) “Такога проста ня можа быць, як мы, пэнсіянэры, гэта разумеем”.

(Пэнсіянэрка: ) “Павінна ўсё быць сумленна, і тады ўсё будзе добра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG