Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскаму сьцягу – 50 гадоў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паўстагодзьдзя таму, у сьнежні 1955 году, сымбалем Рады Эўропы стаў блакітны сьцяг з залатымі зоркамі, а дваццаць гадоў таму гэты жа сьцяг разам з гімнам – часткай “Оды да радасьці” Бэтховэна, сталі афіцыйнымі сымбалямі Эўрапейскага зьвязу. Пра тое, ці ўжываецца цяпер сьцяг Эўразьвязу ў новых краінах-сябрах аб’яднанай Эўропы і пра ўсемагчымыя варыянты выкананьня эўразьвязаўскага гімну расказвае варшаўскі карэспандэнт.

1 траўня 2004 году на ўсіх дзяржаўных установах Польшчы, перадусім каля прэзыдэнцкага палацу, сядзібы прэм’ер-міністра і парлямэнту, акрамя бела-чырвоных нацыянальных сьцягоў зьявіліся і блакітныя з залатымі зоркамі сьцягі Эўрапейскага Зьвязу.

(Жыхар Варшавы: ) “Я вешаю гэты сьцяг на балконе, каб усе бачылі, што мы ў Эўрапейскім зьвязе, там, дзе палякі павінны былі быць ужо даўно – вось і ўсё”, – кажа жыхар польскай сталіцы.

Цяпер сымбалі Эўразьвязу, якія дарэчы, адначасова зьяўляюцца сымбалямі Рады Эўропы, нікога ў Польшчы ўжо не зьдзіўляюць. Прычым гэта тычыцца ня толькі сьцягу, але і гімну, які выконваецца часам у такіх апрацоўках, што сам Людвіг Ван Бэтховэн, магчыма, меў бы складанасьці з тым, каб зразумець, што гэта ягоная мэлёдыя.

Акрамя традыцыйнай вэрсіі ў выкананьні сымфанічнага аркестру, мне ўдалося знайсьці яшчэ прынамсі сем, якія зьяўляліся на афіцыйных выданьнях Рады Эўропы. Сярод іх аранжыроўка у джазавым стылі, у выкананьні біг бэнду, у стылі рок, тэхна і нават гіп-гоп.

Натуральна, што гімн Эўрапейскага зьвязу наўрад ці калі-небудзь заменіць нацыянальныя гімны краінаў аб’яднанай Эўропы, але гэта і ня ёсьць мэтай – фінальная кантата ІХ сымфоніі Бэтховэна, якая сымбалізуе перадусім агульнаэўрапейскія каштоўнасьці і еднасьць жыхароў старога кантынэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG