Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік Дзяржсакратара ЗША выступае "супраць апошняга дыктатара Эўропы”


Радыё Свабода “У 2006 годзе адным з галоўных накірункаў супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і Эўразьвязам будзе далейшае прасоўваньне свабоды ў Расеі, Украіне, на Каўказе і ў краінах Цэнтральнай Азіі”. Гэтак сфармуляваў адзін з прыярытэтаў амэрыканскай зьнешняй палітыкі намесьнік дзяржсакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Нікалас Бэрнс.

Гаворачы аб сумесных дасягненьнях ЗША і Эўразьвязу ў 2005 годзе, ён сказаў, што “ва Ўкраіне мы расчынілі дзьверы ў дэмакратычную, бясьпечную і свабодную ад карупцыі будучыню ў партнэрстве з НАТО і Эўразьвязам”.

Намесьнік дзяржсакратара ЗША дадаў: “У Беларусь мы нясем сумеснае пасланьне на карысьць свабоды і супраць апошняга дыктатара Эўропы”.

Гэтыя тэзы былі выказаныя Нікаласам Бэрнсам на прыёме, наладжаным вашынгтонскім Эўрапейскім інстытутам. Учора тэкст прамовы намесьніка дзяржсакратара быў афіцыйна распаўсюджаны дзярждэпартамэнтам ЗША.
XS
SM
MD
LG