Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэта ўладаў – “Беларусь без апазыцыі”


Радыё Свабода Міжнародная арганізацыя па абароне прэсы "Рэпартэры бяз межаў" у сваёй заяве асудзіла дзеяньні беларускіх уладаў па абмежаваньні свабоды друку.

Праваабарончая арганізацыя выказвае "глыбокую занепакоенасьць" тым, што недзяржаўная газэта "Салідарнасць" вымушаная прыпыніць свой выхад з 1 студзеня 2006 году з той прычыны, што дзяржаўныя прадпрыемствы, якія маюць манаполію ў сфэры распаўсюджваньня пэрыядычных выданьняў, разарвалі зь ёй дагаворныя адносіны.

"Салідарнасць" – адно з 17 недзяржаўных выданьняў, якія з новага году пазбаўленыя магчымасьці распаўсюджвацца праз агульнанацыянальную дзяржаўную сыстэму падпіскі і продажу праз “Саюздрук”.

“Рэпрэсіўныя адміністрацыйныя захады” ў дачыненьні да незалежных СМІ сьведчаць пра тое, што ўлады “імкнуцца заглушыць любую крытыку”, гаворыцца ў заяве "Рэпартэраў бязь межаў".

У дакумэнце зазначана, што мэтай беларускіх уладаў зьяўляецца "Беларусь без апазыцыі". "Усе СМІ знаходзяцца пад кантролем, і ёсьць усе падставы меркаваць, што ціск на іх узмацніцца з набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў", – гаворыцца ў заяве арганізацыі.
XS
SM
MD
LG