Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Вайтовіч і В.Фралоў зрабілі заяву-ультыматум


Радыё Свабода Сёньня кандыдата на прэзыдэнта акадэмік Аляксандар Вайтовіч і генэрал Валер Фралоў падпісалі супольную заяву, у якой пералічваюць умовы, пры выкананьні якіх яны гатовыя працягваць барацьбу.

“Лічым, што прэзыдэнцкія выбары будуць канстытуцыйнымі і законнымі пры выкананьні наступных умоваў” – пішуць Вайтовіч і Фралоў. Далей ідзе сьпіс гэтых умоваў:

– няўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў выбарах;

– уключэньне нашых прадстаўнікоў ва ўсе ўчастковыя выбарчыя камісіі (ня менш як траціна складу), прызначэньне нашых прадстаўнікоў старшынямі паловы ўсіх выбарчых камісіяў і намесьнікамі;

– права назіральнікаў бачыць адзнакі ў бюлетэнях пры падліку галасоў;

– аднолькавы доступ усіх кандыдатаў у прэзыдэнты да дзяржаўных мэдыяў;

і шэраг іншых патрабаваньняў.

“Калі ўлады ня выканаюць гэтыя ўмовы – заяўляюць Вайтовіч і Фралоў – мы пакідаем за сабой права зьвярнуцца да грамадзкасьці краіны, міжнародных арганізацыяў, а таксама выйсьці з выбарчай кампаніі”.

Варта адзначыць, што паводле папярэдніх дадзеных адна з умоваў двух кандыдатаў ужо ня выкананая – у склад акруговых выбарчых камісіяў патрапіла невялікая колькасьць прадстаўнікоў усіх апазыцыйных кандыдатаў, іх проста ня хопіць на тое, каб у палове камісіяў яны сталі старшынямі, а ў другой палове намесьнікамі старшыняў гэтых камісіяў.



XS
SM
MD
LG