Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе восем ініцыятыўных групаў атрымалі дакумэнты для збору подпісаў


Уладзімер Глод, Менск Сёньня прадстаўнікі ініцыятыўных групаў Зянона Пазьняка, Сяргея Скрабца і Валерыя Фралова атрымалі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі ўсе неабходныя дакумэнты для збору подпісаў выбарцаў. Прадстаўнікі яшчэ пяці кандыдатаў зрабілі гэта ўчора.

Затрымку для трох групаў прадстаўнікі ЦВК тлумачаць тым, што трэба было ўдакладніць некаторыя зьвесткі ў электронным носьбіце інфармацыі.

Афіцыйна кампанія збору подпісаў пачынаецца 29 сьнежня. Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына папярэдзіла, што ўсе подпісы, якія сабралі 27 і 28 сьнежня, аўтаматычна прызнаюць несапраўднымі.

Збор подпісаў заканчваецца 27 студзеня. Каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты, прэтэндэнт мусіць сабраць 100 тысяч подпісаў выбарцаў.
XS
SM
MD
LG