Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: “У новым годзе Беларусь будзе вольнай і дэмакратычнай”


Валер Каліноўскі, Менск Якую падзею 2005 году вы лічыце найважнейшай? Чаго чакаеце ад новага году? На пытаньні “Свабоды” адказвае кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сакавіка 2006 году Аляксандар Мілінкевіч.

(Мілінкевіч: ) “Добрым лічу тое, што прайшоў Кангрэс, аб’ядналіся дэмакратычныя сілы, прадэманстравалі свой розум і моц. Для мяне, безумоўна, вялікі гонар і адказнасьць тое, што лёс выбраў мяне адзіным кандыдатам. Буду рабіць усё, каб спраўдзіць тыя надзеі, што на мяне ўскладаюць. Я лічу, што гэта быў год, калі мы перахапілі ініцыятыву ад улады, і ўлада сёньня разгубленая і робіць такія неабачлівыя хады, няпэўныя крокі, і гэта вельмі добра. Дай Божа нам захаваць гэтую ініцыятыву.

Што тычыцца, што было дрэннага за гэты год, то я думаю, што самае сумнае для мяне, што я ня выканаў асабістага абавязку, які я ўзяў сам перад сабою, — ня скончыў стварэньня экспазыцыі этнаграфічнага музэю ў маёй вёсцы Бершты. Ужо столькі матэрыялаў вясковыя дзеці, настаўнікі нацягалі, і хата стаіць, проста не было часу гэта зрабіць, а вельмі цягне да краязнаўства. Буду ўсё рабіць, каб у наступны год і перамога была за намі, і музэй быў створаны.

Я ўпэўнены, што пасьля 19 сакавіка Беларусь будзе іншай краінай, упэўнены, што мы можам перамагчы і пераможам. Галоўнае — перамагчы ў розумах людзей, мы павінны пазбавіць людзей страху, даказаць ім, што яны людзі, што яны павінны жыць ня так, як сёньня, што ў іх ёсьць будучыня, і ў іх дзетак. Я думаю, што менавіта гэтаму будзе прысьвечаная нашая праца на пачатку году. Беларусь будзе вольнай, будзе незалежнай і будзе дэмакратычнай. Абсалютна веру ў гэта”.

Гл. таксама • А.Мілінкевіч пра колеры і прыярытэты сваёй кампаніі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG