Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Апазыцыйныя кандыдаты павінны правесьці нейкую сумесную акцыю..."


Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 28 сьнежня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў

(Спадар:) “Лічу, што ў такім выглядзе ў апазыцыйных кандыдатаў няма ніякіх шансаў. Чаму так? Таму што ў сёньняшнім апытаньні, калі яны дзяліліся сваімі думкамі наконт будучай працы, ні ў каго зь іх не знайшлося месца для нейкай сумеснай агульнай акцыі. Напрыклад, хаця б з нагоды таго, што ў абласныя камісіі ня трапіў ніводны апазыцыянэр. Чаму б не скаардынаваць свае намаганьні, якія б маглі выліцца ў нейкую акцыю ці пікет? Дарэчы, трэба было б падаваць заяўкі загадзя, каб да новага году выставіць гэтыя пікеты. Ці ўвогуле, улічваючы, што амаль у кожнага дзьве тысячы, сабрацца гэтымі дзесяцьцю тысячамі на плошчы, той жа Бангалор у Менску, ці перад камісіяй спадарыні Ярмошынай і патрабаваць, як той казаў, “до победного конца”, каб ад усіх прэтэндэнтаў былі ў камісіі свае прадстаўнікі. Вось гэта была б нейкая пэрспэктыва. А так, як той лебедзь, рак і шчупак, кожны цягне сваю лямку у свой бок”.

(Спадар:) “Шаноўная рэдакцыя Свабоды! Больш за 50 год слухаў і слухаю розныя заходнія радыёстанцыі. Свабоду на беларускай мове таксама слухаю вельмі даўно. Я па нацыянальнасьці зьяўляюся палякам. Цяпер не па сваёй волі стаў эмігрантам. Я добра ведаю гаспадарчую, культурную і палітычную сытуацыю на Беларусі, ня горш за беларусаў, якія нават сядзяць у Менску, ня кажучы пра тых, хто сядзіць у абласных і раённых цэнтрах. А цяпер мне цікава зрабілася тое, што ўсе плачуць у рэспубліцы Беларусь наконт Зянона Пазьняка: як гэта ён адважваецца думаць наконт прэзыдэнтуры, калі ён ужо 9 гадоў, як не жыве на Беларусі. А чаму многія нават не разважаюць і ня думаюць пра тое, што многія амаль усё жыцьцё жывуць у Менску і ні слова ня ведаюць на беларускай мове і ня хочуць ведаць, а думаюць толькі пра адно – як стаць прэзыдэнтам”.

(Спадар:) “Я б хацеў усім прадстаўнікам улады, якія галасуюць за драконаўскія законы і за прыняцьце датэрміновых выбараў, каб вынесьлі на міжнароднае абмеркаваньне наконт іх легітымнасьці, каб яны не змаглі езьдзіць за мяжу. У першую чаргу, каб іх нікуды не выпусьцілі, калі яны такія змагары за народ, ніводнага члена з Палаты прадстаўнікоў, усіх 110 чалавек. А калі гэта не дапаможа, то і членаў іх сем’яў, каб яны ведалі, за чым яны сядзяць, ад каго яны сядзяць і іншае. Вось такое маё меркаваньне. Вы – голас свабоды, зрабіце гэта, калі ласка”.

(Мазура Надзея:) “Ідзе новы год, ідуць выбары, але яны людзей ня радуюць, таму што кошты вельмі высокія на прадукты, а таксама на агародніну і бульбу. Шмат якіх шматдзетных сем’яў сьвяткуюць новы год бяз бульбы. А шмат бульбы ў зямлі засталося, але ж гарадзкія ўлады не далі яго перакапаць. Чаму б людзям ня даць тую свабоду, каб чалавек выкапаў тую бульбу, каб неяк перазімоўваць. Гарадзкія ўлады ня хочуць аказваць дапамогу людзям, адмаўляюць ім... З Новым годам вас, шчасьця вам і здароўя!”

(Аляксандар:) “Хаця наша афіцыйная прапаганда штодзённа тлумачыць нам, што жыцьцё народу становіцца ўсё лепей і лепей, але ж афіцыйнае тэлебачаньне часам абвяргае гэты тэзіс.

26 сьнежня гэтага году па каналу ОНТ была паказаная перадача “Ток-шоў Выбар”, на якія было зададзенае пытаньне: “Як склаўся 2005 год для вас, лепей ці горш у параўнаньні з 2004 годам?” Шляхам інтэрактыўнага галасаваньня амаль чатырнаццаць тысяч, на паўтары тысячы больш, адказалі, што гэты год быў горшы за мінулы. І, відаць, вядучы сам не чакаў такога выніку, таму ў канцы перадачы не зрабіў ніякай высновы”.

(Спадар:) “Вось я увесь час пра гэта кажу, пра тое, што ўчора на паседжаньні з губэрнатарамі выказаў Пуцін. Ён сказаў: “Хопіць, дарагія, карміць людзей абяцаньнямі і сьнеданьнямі пра нейкія шляхі да сьветлага будучага. Трэба канкрэтна, каб яны адчулі, каб ён глянуў, што ў яго на стале, што ў кішэні, каб гэта заўважна было, а не пусты словы!” Вось, дарэчы, у адрозьненьні ад нашых дзеячаў. Яны толькі кожную раніцу малююць нам дыяграмы пра тое, як будзе добра, як мы падняліся, як мы ідзем наперадзе плянэты. А толк які? Што кожны з нас канкрэтна адчувае? Вось хай кожны скажа: што я меў за гэты год, акрамя таго, як пагоршылася маё матэрыяльнае становішча”.

(Спадар:) “Газавы канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай разгараецца красамоўна! Ну што можа прынесьці Расея сваім суседзям? Ня мір, не дабрабыт, а дыктат! Сама купляе ў Туркмэніі газ па 40 даляраў, а Ўкраіне мяркуе прадаваць па 230! На сродкі, што атрымаў урад Юшчанкі за прыватызацыю, на грошы дапамогі ад Захаду -- на гэта паклаў вока Пуцін і жадае гэта прыбраць к сваім рукам. І не саромеецца пра гэта казаць”.
XS
SM
MD
LG