Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі двух зуброўцаў


Любоў Лунёва, Менск Cупрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрымалі ўначы двух актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Зубр” — Аляксандра Казакова і Зьмітра Зубра

Паплечнікі Аляксандра і Зьмітра лічаць, што хлопцаў затрымалі за графіці. Яны малявалі лічбу “16”, каб людзі далучаліся да акцыі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў, якая праходзіць 16-га чысла кожнага месяца.

Міліцыянты склалі пратакол паводле 156 артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства). У другой палове дня іх прывязуць у суд Цэнтральнага раёну Менску. Паводле заканадаўства, ім пагражае штраф альбо арышт да 15 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG