Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мыцца можна ня толькі 31 сьнежня"


Інэса Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы 28 сьнежня

"Народная Воля" у сераду публікуе артыкул Аляксандра Мілінкевіча «Свабодныя выбары —гэта шлях да свабоднай Беларусi». Журналістка Марына Коктыш робіць своеасаблівы "экскурс у гісторыю" - "Хто хацеў быць прэзыдэнтам ў 2001 годзе?"

Пад рубрыкай "Задумаемся?" "Народная Воля" разважае, чаму Расея так танна прадае газ Беларусі. Газэта цытуе кіраўніка "Газпраму" Аляксея Мілера: "Беларусь зьяўляецца адзінай краінай, на тэрыторыі якой экспартны магістральны газаправод належыць "Газпраму" на правах уласнасьці. Адноўленыя перамовы па "Белтрансгазу", пасьпяховае завяршэньне якіх будзе азначаць, што "Газпрам" атрымае кантроль над усёй газатранспартнай сыстэмай Беларусі". А кожны з гэтых газаправодаў, па ацэнцы аналітыкаў, каштуе 4-5 мільярдаў даляраў. Вось такую цану беларусы плацяць за танны газ. Да таго ж, калі газаправоды стануць расейскімі, краіна штогод ня будзе атрымліваць мільёны даляраў за пракачку газа, піша "Народная Воля".

Апошні ў гэтым годзе нумар "Газэты Слонімскай", як звычайна, багаты на крымінальную хроніку. У артыкуле "Раскрыцьцё году" паведамляецца, што супрацоўнікі слонімскай міліцыі ўрэшце рэшт раскрылі так званы "вісяк" -знайшлі злачынцаў, якія 10 гадоў таму забілі жанчыну. Яшчэ адзін матар''ял -"Абакралі артыстаў драмтэатру" - прэзэнтуе журналіст Мікола Канановіч.

(Канановіч: ) "23 сьнежня ў навагоднім ранішніку ў сярэдняй школе №4 ўдзельнічалі артысты Слонімскага драмтэатра. Пакуль артысты ў вобразах казачных вобразах радавалі дзяцей сваім выступленьнем, невядомыя пачысьцілі іх кішэні і сумкі. Здабычай зламысьнікаў сталі грошы і мабільныя тэлефоны артыстаў. Па факце крадзяжу заведзеная крымінальная справа"

"Вечерний Бобруйск" публікуе ў сёньняшнім нумары зварот старшыні гарвыканкаму Міхаіла Бандарэнкі пад назовам "Мыцца можна ня толькі 31 сьнежня". На пераднавагодняй плянёрцы мэр зьвярнуўся да ўсіх жыхароў гораду і асабліва да гаспадынь з просьбаю не пакідаць праньне, прыняцьце ванны, душу і астатнія хатнія справы на апошні дзень году, бо інакш ня вытрымае воданапорная сыстэма. І хаця на Новы год будуць задзейнічаныя ўсе 15 рэзэрвовых сьвідравін, воданапорная сыстэма можа ня вытрымаць, апасаецца мэр Бабруйску.

У менскіх аптэках настойкі глогу, сардэчніку і валяр''янкі ўжо ня купіш без рэцэпту. А з аптэчных кіёскаў сур''ёзныя лекі з Новага году наагул зьнікнуць, сьцьвярджае "Комсомольская правда" в Белоруссии".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG