Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт svaboda.org наведаў 2-мільённы чытач


Радыё Свабода Сёньня ўначы, паводле дадзеных адкрытага лічыльніка akavita.by, на вэб-сайт Радыё Свабода прыйшоў 2-мільённы наведнік.

Лічба адзін мільён на нашым лічыльніку “Акавіты” зьявілася 21 ліпеня 2004 году. Спатрэбілася больш як пяць гадоў, каб дасягнуць гэтай шасьцізначнай лічбы. Наступная прыступка ў два мільёны была ўзятая менш як за паўтары гады. За гэты час наш сайт стаў яшчэ больш папулярным і вядомым у беларускім сеціве, а нашы абнаўленьні сталі яшчэ больш рэгулярнымі -- ад раніцы да позьняга вечара.

Нагадаем, што ў новым дызайне вэб-сайт Радыё Свабода мае цэлы шэраг магчымасьцяў для доступу і пошуку інфармацыі:

• Магчымасьць праглядаць навіны ў фармаце навіновай стужкі і па катэгорыях (для гэтага трэба націснуць кнопку “навіны паводле разьдзелаў”)

• Архіў усіх навінаў і перадачаў (У дадатак да старога архіву 1998-2004)

• Магчымасьць праглядаць апошнія навіны паводле месца падзеі: - Берасьцейская вобласьць - Віцебская вобласьць - Гарадзенская вобласьць - Гомельская вобласьць - Магілёўская вобласьць - Менская вобласьць - Горад Менск (або агульнабеларускія падзеі) - Літва - Польшча - Расея - Украіна - Эўропа / Эўрапейскі Зьвяз - Сьвет

• Магчымасьць праглядаць апошнія навіны паводле тэмы: - Адукацыя - Акцыі пратэсту, дэманстрацыі - Апытаньні Vox Populi - Беларусь – ЗША - Беларусь – Расея - Беларусь – Эўропа - Бізнэс, прадпрымальніцтва - Вайна з тэрарызмам - Выбары - Газ, паліва, энэргетыка - Грамадзтва - Здароўе, фітнэс - Кампутары і тэхналёгіі - Крымінал і здарэньні - Курапаты - Літаратура - Лукашэнка - Мастацтва і культура - Міжнародная прэса (агляды) - Мова - Музыка - Мэдыі - Палітыка - Правы чалавека - Прафсаюзы - Рэлігія - Спорт - Чарнобыль - Эканоміка

• І, нарэшце, магчымасьць штодзённа атрымліваць загалоўкі навінаў праз электронную пошту. Каб падпісацца на гэтую рассылку, дашліце пусты ліст на адрас br-subscribe@list.rferl.org.

Самыя папулярныя артыкулы ў 2005 годзе

1. Міліцыя разагнала акцыю апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску (25 сакавіка) 2. Адбылася он-лайн канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам 3. Дэлегацыю Эўрапарлямэнту не пусьцілі ў Беларусь 4. Актывісты БРСМ пілуюць “бервяно дружбы з Польшчай” 5. Выбух у Віцебску: каля 40 чалавек атрымалі раненьні 6. Ян Павал ІІ: Жыцьцё, сьмерць, спадчына, значэньне для Беларусі 7. Джордж Буш: “Непазьбежна народ Беларусі калі-небудзь з годнасьцю зойме месца сярод дэмакратычных краінаў” 8. Аляксандар Мілінкевіч: я не гарантаваў бясьпеку Аляксандру Лукашэнку 9. Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, назваў Лукашэнку "дыктатарам" 10. Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 19 сакавіка 2006 году
XS
SM
MD
LG