Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа аб забойстве В.Чаркасавай прыпынена


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пракуратура Менску прыпыніла сьледзтва па справе аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай. Гэта пацьвердзіў сьледчы Сяргей Іваноў з пракуратуры Менску. Сяргей Іваноў патлумачыў, што сьледзтва прыпыненае з 21 сьнежня з прычыны “невысьвятленьня асобы, якую трэба прыцягнуць да адказнасьці”.

Паводле сьледчага, справа не закрытая, па ёй працягваюць працаваць крыміналісты зь міліцыі, і калі зьявяцца падставы, сьледзтва адновяць.

Супрацоўніца газэты “Салідарнасць” Вераніка Чаркасава была знойдзена забітая ў сваёй кватэры ў кастрычніку 2004 году. Сьледзтва схілялася да пабытовай вэрсіі забойства журналісткі. Між тым, многія ў Беларусі мяркуюць, што зь Веранікай Чаркасавай маглі паквітацца за яе прафэсійную дзейнасьць.

Сьледзтва цягнулася больш за год, зьмянялі сьледчых, але абвінавачаньня нікому гэтак і ня выставілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG